Перайсці да зместу

Брашоўскі трансільванскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брашоўскі трансільванскі ўніверсітэт
рум.: Universitatea Transilvania din Braşov
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва рум.: Universitatea Transilvania din Braşov
Заснаваны 1948
Год рэарганізацыі 1971
Краіна
Размяшчэнне Брашоў, Румынія
Сайт unitbv.ro

Брашоўскі трансільванскі ўніверсітэт (рум.: Universitatea Transilvania din Braşov) — румынская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Брашоў.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час універсітэт з'яўляецца буйнейшым універсітэтам у цэнтральнай Румыніі і Трансільваніі. ВНУ з'яўляецца комплексным універсітэтам, які прапануе навучальныя праграмы ў такіх галінах, як машынабудаванне, прамысловая інжынерыя, ІТ, будаўніцтва, лясная гаспадарка, дрэваапрацоўка, дызайн, турызм, матэматыка, эканоміка, медыцына, псіхалогія, педагогіка, музыка, мовазнаўства, права, сацыялогія і інш.

  • Факультэт машынабудавання
  • Факультэт тэхналагічнай інжынерыі і прамысловага менеджменту
  • Факультэт матэрыялазнаўства і машынабудавання
  • Факультэт вытворчасці і экалагічнага дызайну
  • Факультэт электратэхнікі і камп'ютэрных навук
  • Факультэт лясной гаспадаркі і лесанарыхтоўкі
  • Факультэт дрэваапрацоўкі
  • Факультэт будаўніцтва
  • Факультэт эканомікі і дзелавога адміністравання
  • Факультэт харчавання і турызму
  • Факультэт матэматыкі і інфарматыкі
  • Факультэт музыкі
  • Факультэт медыцыны
  • Факультэт права
  • Факультэт сацыялогіі і камунікацый
  • Факультэт фізічнага выхавання і горнага спорту
  • Факультэт літаратуры
  • Факультэт псіхалогіі і педагагічных навук

Зноскі